Сообщение |
Мне здаецца, што пытанне з мовай, на першы погляд далёкае ад тэматыкі сайту, паказальнае. Паказальнае таму, што ніякай устойлівасці развіцця не дамагчыся, калі людзі адчуваюць сябе касманаўтамі. Калі яны жывуць і дыхаюць, ходзяць і паглядаюць вакол як часовыя, як проста тутэйшыя. Няўжо гэтак было цяжка зрабіць інтэр-фэйс найперш беларускім (першасным), а паралельна рускім і нямецкім? Гэта ж не перашкаджае наведвальнікам выказвацца на той мове, якая дзеля іх зручнейшая. Але гэтак важна дэманстраваць тое, што мусіць уважацца за нешта першакаштоўнаснае, за адну з асноваў і падмурак працы. І ня трэба пра зразумеласць. Немцы свае сайты ня робяць па-японску, ангельцы - па-шведску, а расейцы па-мангольску. Кажуць, што без захавання і зберажэння прыроды, нашага прыроднага дому, без абапірання на гэтыя вартасныя арыентыры, немагчыма нішто, ніякія змены і рэформы ані ў палітыцы, ані ў эканоміцы. Хоць здаецца, што вырашы ўсё ў эканоміцы, зрабі палітычныя зрухі ў накірунку дэмакратыі, і жыццё пачне наладжвацца. Але ж вы і самі ведаеце, што гэта не так. Не так таму, што акрамя простых, тэхнакратычных ісцін, ёсць яшчэ адзін бок. Бок духоўнага, разумовага існавання чалавека, народаў, усёй нашай чалавечай грамады. Дык як жа тутэйшыя людзі ўбачаць сваім домам вялізную планету, калі яны сваю Радзіму не заўважаць!?!? Як яны пачнуць прасяквацца сутнасным адчуваннем прынцыпаў устойлівага развіцця, калі яны не маюць моцных духоўных стымулаў дзеля таго (а адзін з такіх стымулаў - адчуванне Радзімы і неабходнасці яе ратаваць ад гвалту неразумных людзей)!
Сорамна, што ўсё гэта і зараз прыходзіцца даводзіць. У 2002 годзе, пасля ўсяго, што мы пабачылі з цяперашнім беларускім рэжымам, які ўсёй практыкай свайго існавання толькі падцвярджае правату маіх словаў. |